[беларуская версiя][русская версия][english version]
[слова аўтара і навіны праекту]
[фотаздымкі]
[спасылкі]
$gbmenu
 
русский | беларуская | english


  Галоўная задача “Iншага Мінску” – паказаць наш горад не такім, якім мы яго звычайна бачым: з вылізанымі тратуарамі ды асьляпляльнымі агнямі вуліц, акуратнымі скверамі і зялёнымі зонамі, з яскравымі вітрынамі бутыкоў і крамаў, людзьмі, якія заўсёды некуды сьпяшаюцца, дрымотнымі спальнымі раёнамі. Не. Вы пабачыце іншы бок, што хавае свой твар, як цень крадучыся за чалавекам.

  Ягоны твар мае шмат граняў: гэта ўтульныя пацягнутыя іржой дахі, цёмныя вышкі старых будынкаў, перапляценьні антэнаў ды правадоў. Недабудаваныя шматпавярхоўкі, што належаць сьвету сонца, вятроў і вольнай прасторы. Гэта закінутыя ангары і даўгабуды, якія паказваюць свае шыпы з цёмных зьмярцвелых аконных праёмаў. Цэлыя замарожаныя фабрыкі і заводы, якія ашаламляюць кожную фантазію сваімі маштабамі і заблытанасьцю. Прамзона з механікай, якая жыве па ўласных законах і выціскае ўсякую арганіку на сваім шляху, з дымнымі трубамі, што зьнікаюць дзесьці ў брудна-шэрым малацэ неба. Чыгунка са сваёй чароўнай халоднай сталёвай прыгажосьцю і нязьменным пахам крэазоту. Вузкія і высокія дворыкі-студні з асыпанай тынкоўкай, вадасьцёкавымі трубамі і перапляценьнем кабелю. Бязьлюдныя вуліцы, дзе чалавек рэдкі і жаданы госьць.
  Напэўна, усё гэта можна назваць адваротным бокам гораду. Таямнічым і незвычайным востравам (а для кагосьці і цэлым мацерыком) у акіяне стандартызаванага і пачварнага сьвету.

  На дадзены момант працуюць Беларуская, Руская і Ангельская версіі сайту. Галоўны акцэнт робіцца на фотаздымкі. Тут вы ўбачыце выбраныя і з большасьці аматарскія здымкі, якія на мой погляд найлепей перадаюць энэргетыку аб’екта. Калі Вы жадаеце дадаць на сайт вашыя цікавыя метэрыялы, калі ласка пішыце : p3@tut.by.

_аўтар







| навіны

20/06/06_
З 3 лiпеня па 9 лiпеня 2006 года у Музее Гiсторыi Кiно (вул. Свярдлова 4) пройдзе персанальная фотавыстава Сяргея Пiлецкого Падрабязней...

02/12/05_
Дададзена фотагалерэя - "Вуліца Мініна". У нашага сайта з'явiлася суполка у Жывым Дзённіке : another_minsk

16/10/05_
У галерэю "Недабудаваны корпус аднаго НДІ" дадазены 16 фотаздымкаў

17/08/05_
Дададзена фотагалерэя - "Паркiнг, ГСК Лада".

6/07/2005_
Дададзена фотагалерэя - "Трыпалтаўр (Недабудаваны бізнэс-цэнтр)".

14/04/2005_
Дададзена фотагалерэя - "Паездка ў дзяцінства: закінутыя дзіцячыя лагеры". Абнаўлён раздзел "Спасылкi".

19/03/2005_
Дададзена фотагалерэя аднаго закінутага будынка пад кодавай назвай "Лямбда". Яшчэ пачала працаваць гасьцёўня, дзе можна выказаць сваё меркаваньне пра праект і прадстаўленыя матэрыялы.

9/02/2005_
Першая навіна. Праект запушчаны ў сеціва. Спадзяюся, ягонае жыцьцё будзе доўгім і багатым на абнаўленьні. Шчыра запрашаем! =)

у пачатак старонкі

Хостынг ад HOSTER.BY
Беларуская i ангельскiя версii сайту : Juscina
заказ на изготовление брошюр маленьким тиражом; Сайдинг - производство, продажа в Москве.; almaz21vek.ru -эконом панели, витрины, проект магазина
Фасады мдф украина. Вентилируемый фасад.