| | фотаздымкі
 |
аб'ект:
Вуліца Мініна
апісаньне: 'Праход забаронены!' – шэпча патрапаная часам таблічка, што загароджвае праход на вуліцу Мініна. За ёй – цэлы сьвет. Голыя бездапаможныя галінкі проваду, гнятучыя чорныя лесьвіцы, пах гнілой драўніны, трубы-калосы. Усё астатняе. Аднак, акрамя будынкаў і будаўнічых матэрыялаў тут жывуць людзі. Ня ведаю, ці заўважалі яны, што старая блакітная фарба на заляпаных разводамі сьценах здаецца ярчэйшай за неба. Вуліца можа расказаць сваю гісторыю, трэба толькі яе пачуць. У іншым выпадку – праход забаронены!
аўтары: Аня Колмакова
час здымкі: восень 2005
фотаздымкаў: 23 стронак: 1 2
|
 |
аб'ект:
Паркінг, ГСК Лада
апісаньне: Палі, пустыя калідоры, пранізлівы вецер адусюль. Недабудаваны паркінг даволі вялікіх памераў на краі горада. Балоты і заводы з усіх бакоў ускладняюць доступ да яго. Калі знаходзішся ў будынку, з’яўляецца адчуваньне назіраньня за ўсім светам праз замочную шчыліну.
аўтары: p1xel
час здымкі: вясна 2004
фотаздымкаў: 24 стронак: 1 2
|
 |
аб'ект:
Трыпалтаўр (Недабудаваны бізнэс-цэнтр)
апісаньне: Часам на ТБ можна убачыць рэкламу, што заклікае інвестараў. Але ж усю будаўнічую тэхніку, у тым ліку краны, прыбралі і хутчэй за ўсё ў такім стане усё і застанецца, таму што iнвестараў ня будзе. Нехта называе гэтае збудаваньне “Клевер”, мы называем яго прыгажэй – Трыпалтаўр. Ён мае 3 вежы, прыкладна 13 паверхаў, тэрыторыя ахоўваецца. Велічны будынак наскрозь пранізвае вецер, з яго апошніх паверхаў адкрываецца цудоўная панарама на бліжэйшыя заводы, спальныя раёны, лугі. Ноччу ўсё мяняецца – вецер скуголіць і кліча за сабою, а горад ператвараецца ў каляровы мурашнік...
аўтары: p1xel
час здымкі: вясна 2004
фотаздымкаў: 21 стронак: 1 2
|
 |
аб'ект:
Паездка ў дзяцінства: закінутыя дзіцячыя лагеры
апісаньне: N кіламетраў ад агрэсіўнага горада, чысты лес, свежае паветра. Весела галосяць дзеці, песьні пад гітару ля вогнішча да самага світаньня. Ідэальнае месца для адпачынку. Было. Зараз там нікога няма. Мы наведалі 3 лагеры. 2 з іх закінутыя. Бязвыхаднасьць у кожным будынку: бітае шкло, пустэча, выкручанае нутро, наступствы буянства стыхіі. А навокал – самабытная прырода. Трэці лагер спіць – летам яму, ў адрозьненьні ад таварышаў, яшчэ наканавана адчуць подых жыцьця.
аўтары: p1xel
час здымкі: восень 2004
фотаздымкаў: 33 стронак: 1 2
|
 |
аб'ект:
Лямбда
апісаньне: Закінуты корпус нейкага прадпрыемства ў самым цэнтры горада. Перапляценьні разнастайных калідораў і цэхаў на розных узроўнях робяць корпус надта заблытаным. Галерэя проста дыхае вясновым настроем...
аўтары: p1xel
час здымкі: вясна'04
фотаздымкаў: 18 стронак: 1
|
 |
аб'ект:
Юрыдычны факультэт БДУ на рэканструкцыі
апісаньне: Сам будынак практычна не выклікае цікавасьці. Ўсё цікавае і прыгожае адчыняецца на верхніх паверхах і даху. Бруднае запыленае шкло, іржавыя дахі, перапляценьні правадоў і антэнаў кантрастуюць з усеагульным бляскам горада.
аўтары: p1xel \ testor \ gulag
час здымкі: вясна'04
фотаздымкаў: 22 стронак: 1 2
|
 |
аб'ект:
Нефункцыянуючая седчанская сістэма вузкакалеек
апісаньне: Сістэма вузкакалеек была пабудавана для перавозкі торфу ад торфабрыкетных заводаў, што знаходзяцца ў тым раёне, да асноўнага чыгуначнага палатна. З 1989 года не функцыянуе. Мы былі толькі на невялікай частцы сістэмы. Ў гэтым месцы ўсё яшчэ ёсьць рэйкі вузкакалейкі і звычайнай чыгункі, сустракаюцца 30ціметровыя пражэктарныя вышкі, што хістаюцца пад парывамі ветру. Зарослы травой састаў платформаў, на якія павінны грузіцца скрыні з торфам, ёсьць “ахоўваемы” казлавы кран. З абодвух бакоў палатна палі ды агароды.
аўтары: p1xel
час здымкі: восень'04
фотаздымкаў: 20 стронак: 1
|
 |
аб'ект:
Крама наглядных дапаможнікаў (2088)
апісаньне: Ня ведаю, ў гонар чаго гэты даўгабуд быў названы крамай, ды ячшэ наглядных дапаможнікаў, бо назваць так 10-15ці павярховы будынак з практычна абсалютнай адсутнасьцю вокнаў вельмі складана. На кожным паверсе аднолькава пустыя залі з калонамі. Ў пашпарце прыведзены даволі цікавыя даты пачатку і канца будоўлі : 1988- 2088.
аўтары: p1xel
час здымкі: лета '04
фотаздымкаў: 17 стронак: 1
|
 |
аб'ект:
Прамзона і сістэма ахалоджваньня ЦЭЦ-5
апісаньне: Нежывыя тэрыторыі вакол ЦЭЦ, пустыя зарослыя знутры ангары, парк-звалка мёртвай тэхнікі і пакарабачаных скелетаў машын. Бязвоблачнае насычанаблакітнае неба, вясёлка ў найдрабнейшым аэразолі цеплаабменнай вады, гудуць ад ціску трубы, слізкі ад прасцейшых водарасцей бетон, зеленаватая вада тэмпературы чалавечага цела, пах зацвілай сажалкі і гіганцкая труба ЦЭЦ на даляглядзе, вышынёй, мабыць, не адну сотню метраў.
аўтары: p1xel
час здымкі: лета '04
фотаздымкаў: 25 стронак: 1 2
|
 |
аб'ект:
Закінутыя ангары завода імя Кірава
апісаньне: Некалькі вялікіх закінутых ангараў. Унутры усё такое занядбанае, што акрамя травы ў некаторых мейсцах растуць цэлыя кусты, а часам і невялікія дрэвы! Адзін ангар пусты, другі напалову завалены рэшткамі будаўнічых матэрыялаў і ўжо непрацуючай тэхнікай. Над будынкам сотнямі кружаць крыклівыя чайкі. Знаходзіцца ён на ахоўнай тэрыторыі завода.
аўтары: solocat \ p1xel
час здымкі: лета '03
фотаздымкаў: 27 стронак: 1 2
|
 |
аб'ект:
Недабудаваны корпус аднаго НДІ
апісаньне: Пустыя калідоры і памяшканьні, бітае шкло, абстрактныя перапляценьні трубаў сістэмы вентыляцыі, захоплены від на мікрараён Уручча.
аўтары: p1xel, Антон Лангер, Илья Андреев
час здымкі: вясна '04
фотаздымкаў: 25 стронак: 1 2
|
 |
аб'ект:
Жодзіна Недабудаваны ліцейны цэх кавальнага завода
апісаньне: Цэх уражвае сваёй прасторай, агромністымі памерамі (вышыня прыкладна роўная 7-11ці паверхам) неверагоднымі канструкцыямі. На рознай вышыні цэх перасякаюць лесьвіцы, платформы, бэлькі, разнастайныя пераходы, краны. Стандартная гісторыя – з развалам СССР, напачатку 90’ых, будоўлю спынілі і пакінулі ўсё як ёсьць. Зараз аб’ект расцягваюць па кавалках мясцовыя жыхары. Гэта безумоўна найбольш грандыёзнае збудаваньне такога тыпу ва ўсёй Беларусi
аўтары: solocat \ p1xel
час здымкі: восень '03
фотаздымкаў: 31 стронак: 1 2
|
 |
аб'ект:
Прамзона ля ЦЭЦ-4
апісаньне: Агромністыя градзірні, перапляценьні ліній электраперадач, даўжэзныя рады трансфарматараў, забруджаныя сажалкі зялёна-аранжавага колеру, шум жывых механізмаў на тэрыторыі, паміраючая ад таксічных адходаў зямля. Усё гэта вы можаце ўбачыць і адчуць. Гледзячы на ўсё гэта, разумееш, што чалавецтва не мае будучыні і шансаў выжыць.
аўтары: p1xel \ михаил
час здымкі: восень '03
фотаздымкаў: 28 стронак: 1 2
|
 |
аб'ект:
Могілкі кранаў
апісаньне: Некалькі дзесяткаў аджыўшых свой век кранаў, якія сабралі ў адным месцы. Праходу ўнутры і да “зоны” замінаюць іх разнастайныя браты. А вакол усяго гэтага раскінуліся заводы, дапаўняючы і без таго фантастычны пейзаж.
Не, гэтыя краны не памерлі, яны проста сьпяць.
аўтары: p1xel
час здымкі: зіма '03-04
фотаздымкаў: 22 стронак: 1 2
|
 |
аб'ект:
Начная чыгунка
апісаньне: Устойлівы пах крэазоту, халодныя сталёвыя рэйкі, што вядуць у цёмнае “нікуды”. Пралятаючыя міма пачварныя цягнікі і электрычкі. Феерычная гульня пражэктараў ўсіх колераў вясёлкі. Гэта і ёсьць звычайныя атрыбуты начной чыгункі.
аўтары: p1xel
час здымкі: лета '04
фотаздымкаў: 17 стронак: 1
|
| у пачатак старонкі |
Хостынг ад HOSTER.BY
Беларуская i ангельскiя версii сайту : Juscina
|
| |